У Гданьску абралі новага мэра
На выбарах мэра Гданьска перамагла 39-гадовая юрыстка і чыноўніца мясцовага самакіравання Аляксандра Дулькевіч.
![Фота Renata Dąbrowska / Agencja Gazeta Фота Renata Dąbrowska / Agencja Gazeta](/img/v1/images/6b7f6d2b3d50bd334ec9502c85cedbb5_780_0_0_0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Renata Dąbrowska / Agencja Gazeta
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Дулькевіч падтрымалі больш за 82% выбаршчыкаў. Гэта азначае, што па выніках першага тура яна абыйшла 51-гадовага рэжысёра Гжэгажа Браўна і 46-гадовага актывіста і бізнесмена Марка Скіба.
Аляксандра Дулькевіч будавала сваю перадвыбарчую кампанію на працягу справы Паўла Адамовіча: «Я не другі Павел Адамовіч, але я абяцаю працягнуць яго місію». Яна абяцала павысіць бяспеку дарожнага руху, адкрываць новыя дзіцячыя сады, а таксама развіваць інфраструктуру Гданьска.
Нагадаем, у студзені на папярэдняга мэра Гданьска Паўла Адамовіча на дабрачынным канцэрце напаў мужчына з нажом. Пацярпелы перанёс пяцігадзінную аперацыю на сэрцы і ў вобласці жывата, але выратаваць яго жыццё не атрымалася. На наступны дзень Павел Адамовіч памёр.
Абвінавачаны ў забойстве Адамовіча на допыце ў пракуратуры не прызнаў віну. Па версіі следства, нападнік хацеў адпомсціць за нібыта беспадстаўны тэрмін турэмнага зняволення.
Паводле rmf24.pl