У Грузіі здымаюць шэраг абмежаванняў, уведзеных для барацьбы з каранавірусам
Запрацуюць гатэлі і рэстараны.
![5dcf08eff0d90_750.jpg 5dcf08eff0d90_750.jpg](/img/v1/images/5dcf08eff0d90_750.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Грузіі здымаюць шэраг абмежаванняў, уведзеных для барацьбы з каранавірусам. З 1 сакавіка беларусы змогуць прыляцець у гэтую краіну пры ўмове наяўнасці ў іх адмоўнага ПЦР-тэсту на каранавірус, зробленага не пазней, чым за 72 гадзіны да ўезду.
З заўтрашняга дня ў Грузіі адкрыюцца гатэлі на горных курортах, а з 8 сакавіка па ўсёй краіне зноў запрацуюць рэстараны ў закрытых памяшканнях.