Беларусы змогуць трапіць у Грузію з 1 сакавіка

З 1 сакавіка беларусы змогуць трапіць у Грузію пры наяўнасці адмоўнага тэсту на каранавірус. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр краіны Іраклій Гарыбашвілі.

georgia_flag_1.jpg


Наведваць краіну змогуць таксама грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Украіны, Казахстана, Расіі. Гэта тычыцца авіязносін, паколькі сухапутная мяжа краіны пакуль застаецца закрытай, піша REFORM.by са спасылкай на грузінскі «Первый канал».

Таксама Грузія змякчыла шэраг звязаных з каранавірусам абмежаванняў. З заўтрашняга дня запусцяць міжгародні транспарт, пачнуць працаваць гасцініцы на горных курортах.

У Батумі з 1 сакавіка, а на ўсёй тэрыторыі краіны — з 8 сакавіка дазволяць прымаць наведвальнікаў у памяшканнях. З 1 сакавіка будуць пачнуць працаваць дзяржаўныя і прыватныя дзіцячыя сады, музеі і бібліятэкі, а з 8 сакавіка адкрыюць канатныя дарогі.

Пры гэтым з 21:00 да 05:00 у краіне захоўваецца каменданцкая гадзіна.