У Індыі выявілі адзін з самых небяспечных вірусаў у свеце

Вірус сустракаецца ў кажаноў.

myotis_myotis.jpg

Навукоўцы Нацыянальнага інстытута вірусалогіі Індыі ўпершыню выявілі ў кажаноў вірус Ніпах.
Пра гэта паведамляецца ў «Індыйскім часопісе даследаванняў і распрацовак у галіне грамадскай аховы здароўя».
Вірус, які ў прыродзе ёсць у кажаноў, можа выклікаць цяжкую хваробу ў чалавека, для якой характэрныя запаленне мозгу (энцэфаліт) або рэспіраторныя захворванні. Вірус Ніпах Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) называе адным з самых небяспечных у свеце.
nn.by