У Маскве больш за 200 тысяч вернікаў святкавалі Ураза-байрам (фота)

Сёння ва ўсіх маскоўскіх мячэцях адзначалі Ураза-байрам. У святкаваннях удзельнічала больш за 200 тысяч вернікаў. У некаторых раёнах расійскай сталіцы з гэтай нагоды быў перакрыты рух з 4:00 да 11:00.

Фота: Ілля Піталіеў/РИА Новости

Фота: Ілля Піталіеў/РИА Новости


У дзевяці расійскіх рэгіёнах сёння выходны дзень.
Асноўныя ўрачыстасці ў Маскве з нагоды Ураза-байрама адбыліся ў Маскоўскай саборнай мячэці. Там вернікаў павіншаваў кіраўнік Савета муфтыяў Расіі Равіль Гайнутдзін.
Мусульманскае свята Ураз-байрам завяршае месяц посту святога месяца Рамадан, калі забараняецца есці і піць да заходу сонца. Раніцай у мячэцях адбываецца святочны намаз, пасля якога вернікі вяртаюцца дахаты адзначаць свята са сваімі блізкімі.
Ураза-байрам — адзін з двух галоўных дзён ісламскага календара. У гэтым годзе яго святкуюць сёння, 5 ліпеня.
Фота: Ілля Піталіеў/РИА Новости