Нават 15% рускіх, што не ўхваляюць палітыку Пуціна, — гэта мільёны людзей

Расійскі апазіцыйны актывіст і сябра рады праваабарончага цэнтру «Мемарыял» Сяргей Давідзіс праехаў па ўсёй лініі размежавання ў Данецкай вобласці і перакананы, што вайну развязала расійская ўлада.

Народны мемарыял загінулым на вайне, Данецкая вобласць Украіны

Народны мемарыял загінулым на вайне, Данецкая вобласць Украіны


Расійскі апазіцыянер лічыць, што крыніцай вайны на Данбасе з’яўляецца расійская ўлада:
«На пытанне аб тым, грамадзянская гэта вайна ці вайна Расіі з Украінай, ніяк нельга атрымаць адказ, дзякуючы тыднёвай паездцы па тэрыторыі Украіны. У мяне як было, так і ёсць меркаванне, якое зводзіцца да таго, што, вядома ж, крыніцай гэтай вайны з’яўляецца расійская ўлада. І тое, што пры гэтым атрымалася часткова падмануць частку мірных жыхароў, часткова згуляць на супярэчнасцях, якія, тым не менш, не насілі нават блізка гэтак вострага характару, каб самі па сабе прывесці да вайны, гэта меркаванне ў мяне так і засталося», — адзначыў ён.
Сяргей Давідзіс адзначыў, што не сустракаў у зоне АТА негатыўнага стаўлення да сябе як расіяніна.
«З боку жыхароў прыфрантавой зоны — абсалютна няма. Я яго, можа быць, не надта і чакаў. А вось з боку ваенных можна было б чакаць, таму што там гінуць іх баявыя таварышы, людзі які год знаходзяцца на пярэднім краі. І зразумела, што расійская дзяржава нясе адказнасць за тое, што ўсё так атрымалася. Тым не менш, нават з боку ваенных мы нейкай агрэсіі, перадузятасці не бачылі. Нас успрымалі зусім спакойна. Тыя, з кім удалося пагаварыць, наадварот, дэманстравалі разуменне таго, што Пуцін — агрэсіўны палітык, што расійская дзяржава — гэта яшчэ не ўся Расія. Што нават 15% не ўхваляюць агрэсію супраць Украіны — гэта мільёны людзей, якіх трэба аддзяляць ад дзяржаўнай палітыкі», — кажа ён.
www.svaboda.org