У Маскве пратэстуе больш за 20 тысяч чалавек
Масквічы пратэстуюць супраць недапушчэння апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу.

Фота https://twitter.com/WhiteCounter/status/1152566466782334977
Сёння на праспекце Сахарава ў Маскве зараз адбываецца мітынг з патрабаваннем зарэгістраваць незалежных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадску думу. У акцыі, па дадзеных праекту "Белый счётчик" прынялі ўдзел 22,4 тысячы чалавек. Яшчэ крыху болей за 100 чалавек не былі дапушчаныя з-за датэрміновага закрыцця рамак металашукальнікаў.

Фота "Новая Газета"
Паводле meduza.io