У насельнікаў знакамітага будыйскага манастыра ў Тайландзе адбіраюць іх тыграў

У Тайландзе 30 мая спецыялісты па ахове дзікай прыроды пачалі вывозіць тыграў са знакамітага будыйскага манастыра ў правінцыі Канчанабуры.

thailand.jpg


 

Каля года таму манахаў абвінавацілі у жорсткім абыходжанні з жывёламі і незаконным гандлі імі.

 

Тры з 137 тыграў, якія знаходзіліся ў манастыры, ужо перавезеныя. Аперацыя, у якой задзейнічана каля тысячы чалавек, будзе доўжыцца ўвесь тыдзень, паведамляе ВВС.

 

Манахі абвяргаюць усе абвінавачванні. Насельнікі мясціны спачатку адмаўляліся аддаваць жывёлаў, аднак ім давялося падпарадкавацца пастанове суда.

 

Па словах уладаў, жывёлы будуць адпраўленыя ў спецыяльныя прытулкі.


«Тыгрыны манастыр» вельмі папулярны сярод турыстаў, гэта таксама адна з самых дарагіх славутасцяў Тайланда.

 

Наведвальнікам дазваляецца карміць жывёлаў і фатаграфавацца з імі.


На працягу некалькіх гадоў манахам удавалася супрацьстаяць уладам, яны адмаўляліся аддаваць жывёлаў.


krynica.info