«Падарожжа дадому». Дапаможам жывёлам знайсці дом
Фотавыстава былых бяздомных катоў рыхтуецца ў Гістарычным музеі. Адкрыццё выставы "Падарожжа дадому" запланавана на 30 чэрвеня 2016 года.
![620x4706a9905c2317171e3b0de2ef83e2962291f419dda.jpg 620x4706a9905c2317171e3b0de2ef83e2962291f419dda.jpg](/img/v1/userfiles/images/620x4706a9905c2317171e3b0de2ef83e2962291f419dda.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фотавыстава, якая складаецца з серыі фотаздымкаў былых бадзяжных катоў, закліканая паказаць, што не страшна браць жывёлу з вуліцы, адзначаюць арганізатары праекту на сайце ulej.by.
Праект "Падарожжа дадому" — гэта своеасаблівы масток паміж жывёламі і чалавекам. Калісьці ўсе гэтыя каты былі бяздомнымі і па розных прычынах апынуліся на вуліцы. Але аднойчы на іх шляху сустрэўся чалавек, які не пабаяўся — папросту не пабаяўся.
— Вось ужо каля трох гадоў я дапамагаю валанцёрам фатаграфіяй бяздомных жывёл, гатовых да пошуку сваёй сям'і, — распавядае арганізатарка праекта Аляксандра Пяхота. — Былі зроблены фатаграфіі больш за 1000 бяздомных жывёл, і ўладкавана дзякуючы фотаздымкам каля 80% жывёлак, якія пабывалі ў маім аб'ектыве.
![7d049039f0ac79553401407587296ae3e1303776.jpg 7d049039f0ac79553401407587296ae3e1303776.jpg](/img/v1/userfiles/images/7d049039f0ac79553401407587296ae3e1303776.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ідэя зрабіць выставу паўстала ўжо даўно. Нацыянальны Гістарычны музей і Дабрачыннае грамадскае аб'яднанне дапамогі бяздомным жывёлам «ЗООшанс» прапанавалі Аляксандры арганізаваць і правесці дабрачынную выставу дапамогі бяздомным жывёлам.
За кожнай фатаграфіяй — цэлая гісторыя падарожжа былога бяздомнага ката ў пошуках свайго Чалавека і свайго новага дому.
За кожнай фатаграфіяй — гісторыя пра людзей, якія не прайшлі міма і падарылі другі шанец, гісторыя клопату і любові, што цалкам змяніла жыццё гадаванцаў.
Сярод катоў сустракаюцца і асаблівыя жывёлы — жывёлы-інваліды, якія цяпер жывуць у цяпле і клопаце. Такія каты таксама хочуць быць убачанымі і пачутымі.
![1adbbb1e7fec191777221a7eaaf1e0a30b2075e1.jpg 1adbbb1e7fec191777221a7eaaf1e0a30b2075e1.jpg](/img/v1/userfiles/images/1adbbb1e7fec191777221a7eaaf1e0a30b2075e1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мэты праекта:
- паказаць людзям, што не страшна браць бяздомных жывёл з вуліцы або прытулку;
- паказаць, што бяздомныя жывёлы — такія ж прыгожыя і ўнікальныя, хоць і не маюць у пашпарце "пароду";
- прыцягнуць увагу да праблемы бяздомных жывёл і "асаблівых" жывёл-інвалідаў;
- павялічыць колькасць бяздомных жывёл, якія знайшлі свайго чалавека і сям'ю;
- павысіць узровень адказнасці людзей за жывёл.
![5acaaad9b479a21b93456eb9697ba910dcf1316f.jpg 5acaaad9b479a21b93456eb9697ba910dcf1316f.jpg](/img/v1/userfiles/images/5acaaad9b479a21b93456eb9697ba910dcf1316f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выстава будзе праходзіць у Нацыянальным Гістарычным музеі, дзе вялікая колькасць дзяцей і іх сем'яў змогуць па-іншаму паглядзець на бяздомных жывёл і ўбачыць простую прыгажосць і унікальнасць кожнага ката.
На сайце ulej.by можна дапамагчы адкрыццю выставы! Зрабіце свой унёсак, каб бяздомныя каты хутчэй знайшлі свой дом.
![bfd4e6853aa1c527da1c9616161ff62990e0c458.jpg bfd4e6853aa1c527da1c9616161ff62990e0c458.jpg](/img/v1/userfiles/images/bfd4e6853aa1c527da1c9616161ff62990e0c458.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Для рэалізацыі праекта мне неабходна аплаціць друк фатаграфій вялікіх памераў на палатне, рэкламнай расцяжкі, якая будзе вісець на музеі, — распавядае Аляксандра Пяхота. — Таксама спатрэбяцца выдаткі на дапамогу ў адкрыцці праекта: арганізацыйныя моманты, дастаўка, афармленне адкрыцця выставы, рэклама, друк рэкламнай прадукцыі, друк магнітаў і паштовак". Усе сабраныя сродкі, звыш неабходнай для арганізацыі выставы сумы, будуць перададзеныя дзеля дапамогі бяздомным жывёлам.
![af5bea56af5fb4435273a15b98693304ddf30c38.jpg af5bea56af5fb4435273a15b98693304ddf30c38.jpg](/img/v1/userfiles/images/af5bea56af5fb4435273a15b98693304ddf30c38.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)