Выставу творчасці Валянціна Губарава варта паглядзець усім беларусам (фота)

Вечарам 26 мая на плошчы імя Якуба Коласа ў Мінску ў рамках праекту «Мастак і горад» адкрылася выстава рэпрадукцый сусветна вядомага беларускага жывапісца Валянціна Губарава.

vh_2_logo.jpg


 

Як адзначае куратар праекту, дырэктарка Музею сучаснага выяўленчага мастацтва Наталля Шаранговіч, у займальных карцінках-падзеях са звыклымі сюжэтамі, тварамі і вобразамі адчуваецца працяг традыцый Пітэра Брэйгеля, Ераніма Босха і Анры Русо.

 

Валянцін Губараў — вельмі далікатны, па-дзіцячы адкрыты і дасканалы бытапісец тутэйшага жыцця. Ён любіць сваіх герояў — наіўных, смешных, недарэчных, шчырых і кранальных.


vh_7_logo.jpg

 

Праз эзопаву мову твораў лучыцца тонкі гумар творцы. Аўтар нібыта апавядае байкі пра сваіх знаёмых сярод такога звыклага для кожнага з нас з дзяцінства атачэння.

 

Шчырыя пачуцці мастака закранаюць самыя таемныя струны душы кожнага гледача і прымушаюць яго адчуць сваю датычнасць да аўтарскіх тэмаў і вобразаў.


vh_6_logo.jpg

 

Гэтую выставу, што фінансаваў банк ВТБ, раю паглядзець усім беларусам. Таму што экспазіцыя падштурхоўвае нас пасмяяцца з саміх сябе. А гэта так неабходна ў няпростыя для беларусаў і Беларусі часы.


vh_3_logo.jpg

 

vh_5_logo.jpg