Мітынг, прысвечаны гадавіне Чарнобыльскай катастрофы, у Нью-Ёрку (фота)
26 красавіка перад будынкам штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на Манхэтане ў Нью-Ёрку прайшоў мітынг, прысвечаны 33-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы.
Мітынг быў як выказ салідарнасці і падтрымкі для беларусаў, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы і дасюль вымушаны жыць з яе наступствамі. Гэта таксама выказ пратэсту супраць той абыякавасці, якую праяўляюць улады ў Беларусі, замоўчваючы сапраўдную сітуацыю ў забруджаных раёнах.