У Паўночнай Ірландыі дазволілі аднаполыя шлюбы

Першыя аднаполыя вяселлі чакаюцца ў Паўночнай Ірландыі ў лютым — на тыдзень Дня святога Валянціна.

2457383.jpg


У Паўночнай Ірландыі з панядзелка пачалі афіцыйна прызнаваць аднаполыя шлюбы. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на BBC.
Адзначаецца, што з сённяшняга дня аднаполыя пары змогуць зарэгістравацца для жаніцьбы. Першыя вяселлі чакаюцца ў лютым — на тыдзень Дня святога Валянціна. Гэта звязана з тым, што пары павінны паведаміць аб сваім намеры пабрацца шлюбам за 28 дзён да гэтага.
Таксама будзе афіцыйна прызнавацца шлюб пар, якія ўжо жанатыя. Але тыя, хто ўжо знаходзіцца ў грамадзянскім партнёрстве, не зможа аформіць яго ў шлюб на гэтым этапе. У гэтым годзе Бюро Паўночнай Ірландыі павінна пачаць кансультацыі аб пераафармленні грамадзянскіх партнёрстваў і ролі царквы ў аднаполых шлюбах.
Гетэрасексуальныя пары таксама змогуць ўступаць у грамадзянскія партнёрства з сённяшняга дня.
Нагадаем, у ноч на 22 кастрычніка 2019 года ў Паўночнай Ірландыі ўступілі ў сілу змены ў заканадаўства, якія дэкрыміналізуюць аборты і аднаполыя шлюбы.
Раней на тэрыторыі Вялікабрытаніі аднаполыя шлюбы былі дазволены ў Англіі, Шатландыі і Уэльсе з 2014 года, але не ў Паўночнай Ірландыі. Тады мясцовы парламент не зацвердзіў іх.