У Польшчы ўзламалі склад зброі

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, скрадзеныя былі дзясяткі кулямётаў і гранаты.



Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Са складу ваеннай тэхнікі ў населеным пункце Дэбжна-Весь (Debrzno-Wieś) у Вялікапольшчы была скрадзеная зброя. Паводле неафіцыйных паведамленняў СМІ, скрадзеныя былі кулямёты і гранаты.

Паліцыя пацвердзіла, што на складзе кампаніі, якая займалася гандлем зброяй, адбыліся ўзлом ды крадзеж. Склад размешчаны на тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома ў вёсцы Дэбжна-Весь.

На ім захоўвалася ў асноўным выведзеная з эксплуатацыі аўтаматычная зброя і боепрыпасаў. Аднак, паводле некаторых крыніцаў, таксама процітанкавая зброя і ракеты.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пакрадзеныя былі дзясяткі кулямётаў і гранаты.

 www.radyjo.net