У Расіі расце колькасць адмененых рэйсаў Superjet 100
Пасля трагедыі з самалётам Sukhoi Superjet 100 у аэрапорце Шарамеццева «Аэрафлот» адмяніў больш за 30 рэйсаў на дадзенай мадэлі. У «Аэрафлоце» пакуль не каментуюць адмену рэйсаў Sukhoi Superjet 100.
Авіякампанія “Аэрафлот” за тры дні адмяніла больш
за 30 рэйсаў з выкарыстаннем самалёта Sukhoi Superjet 100.
Пры гэтым колькасць адменаў расце: пазаўчора, 8 траўня, — 5; учора, 9 траўня — 12; а сёння, 10 траўня, — 14.
У прыватнасці, 10 траўня адменены рэйсы з перавозкай туды-назад у Іжэўск, Уфу, Чалябінск, Растоў-на-Доне, Магнітагорск, Архангельск, Краснадар, Саратаў, Ніжні Ноўгарад, Белгарад, Казань, Валгаград, Перм і Вільнюс.
У Аэрафлоце сітуацыю пакуль не каментуюць.
Нагадаем, падчас аварыйнай пасадкі ў аэрапорце Шарамеццева 5 траўня загарэўся самалёт Sukhoi Superjet 100 з 78 людзьмі на борце, з якіх выратаваліся толькі 37.
Асноўнай версіяй гібелі людзей падчас крушэння ў Шарамеццева з'яўляецца памылка пілотаў.
Паводле korrespondent.net