У Расіі разгледзяць магчымасць абмену воінаў «Азова» на кума Пуціна
У РФ разгледзяць магчымасць абмену воінаў «Азова» на Медведчука, які ва Украіне падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе.
У Расіі маюць
намер разгледзець пытанне магчымасці абмену кума прэзідэнта РФ Уладзіміра
Пуціна і ўкраінскага дэпутата ад ужо неіснуючай партыі «Апазіцыйная платформа
— за жыццё» (АПЗЖ) Віктара Медведчука на ўкраінскіх палонных з «Азоўсталі».
Пра гэта заявіў сябра перамоўнага працэсу, старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах і кіраўнік фракцыі ЛДПР Леанід Слуцкі, паведамляе «Інтэрфакс».
«Мы вывучым пытанне магчымасці абмену Медведчука на "азоўцаў". Не мы — ЛДПР, а тыя людзі ў Маскве, якія маюць такія паўнамоцтвы», — заявіў Слуцкі 21 траўня на прэс-канферэнцыі ў акупаваным Расіяй Данецку.
Віктар Медведчук падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе. Перад поўнамаштабным уварваннем РФ ён знаходзіўся пад хатнім арыштам, але неўзабаве ўцёк з-пад яго.