У Расіі ўпершыню прымянілі закон «аб фэйкавых навінах»
На актывістку з Архангельску завялі пратакол за пост Укантакце.

У Архангельску на актывістук Елену Калініну, якая выступае супраць будаўніцтва смеццевага палігону, склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд фэйкавых навінаў. Нагодай для складання пратаколу стаў пост "Укантакце" з анонсам неўзгоденнай пратэстнай акцыі. Паліцыянты палічылі, што так як акцыя не была ўзгодненая і не мусіла адбыцца, інфармацыя аб часе і месцы яе правядзення гэта "фэйкавыя навіны".
Закон аб фэйкавых навінах уступіў у сілу ў Расіі 29 сакавіка. Пост быў апублікаваны 26 сакавіка.
Паводле meduza.io