У Рызе дэмантуюць савецкую спадчыну

Краіны Балтыі актыўна пазбаўляецца траўматычнага савецкага мінулага — і помнікаў як напамінаў пра яго.

Ілюстрацыйнае фота: facebook.com

Ілюстрацыйнае фота: facebook.com


Сталічная дума даручыла Рыжскаму агенцтву помнікаў дэмантаваць некалькі аб'ектаў, якія праслаўляюць савецкую ўладу, паведамляе партал delfi.lv.
Будуць дэмантаваныя два элементы фасада з выявай сярпа і молата, а таксама таблічка з надпісам «Заклік да будучых пакаленняў адкрыць 9 мая 2045 года». Акрамя таго, 46 элементаў агароджы набярэжнай Даўгавы з выявай сярпа і молата будуць дэмантаваныя падчас рэканструкцыі Мукусальскага праменаду.
У сярэдзіне ліпеня латвійскі Кабмін падтрымаў рашэнне пра знос 69 помнікаў, памятных знакаў і мемарыялаў, якія праслаўляюць савецкі і нацысцкі рэжымы. Гэтыя помнікі размешчаныя па ўсёй краіне. Дэмантаж не закране помнікі, памятныя знакі і мемарыяльныя аб'екты, якія размешчаныя на месцах пахавання загінулых салдат.
Аналагічныя мерапрыемствы па дэсаветызацыі спадчыны праводзяцца ў Польшчы і Эстоніі. Савецкія помнікі ў гэтых краінах сталі больш актыўна дэмантаваць савецкія помнікі пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.