У Сірыі з пачатку баявых дзеянняў загінула амаль 15 тысяч дзяцей — праваабаронцы

Як паведамляе Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, які базуецца ў Вялікабрытаніі, большасць з загінуўшых дзяцей сталі ахвярамі бамбаванняў і баявых дзеянняў, сотні памерлі ад голаду i хвароб, перадае Deutsche Welle.

Дзеці ў Алепа. Фотаздымак Reuters

Дзеці ў Алепа. Фотаздымак Reuters


Паводле інфармацыі праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, за час вайны былі арыштаваныя па меншай меры 1433 дзіцяці, з якіх толькі 436 былі вызваленыя. Па наяўных у праваабаронцаў дадзеных, не менш за 100 малалетніх дзяцей падвяргаліся ў зняволенні катаваньням.
Па дадзеных ЮНІСЕФ, з пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі ў сакавіку 2011 года ў краіне нарадзілася каля 3,7 мільёна дзяцей. У цэлым па стане на сёння 8,4 мільёна сірыйскіх дзяцей — 80% усіх дзяцей у краіне — так ці інакш адчулі на сабе вайну і яе наступствы, або ў Сірыі, або як уцекачы ў іншых краінах. На сёння амаль палова з 600 тысяч сірыйцаў, якія знаходзяцца ў заблакаваных раёнах Сірыі, — дзеці. У краіне больш за 2,1 мільёна дзяцей не могуць наведваць школу. 700 тысяч сірыйскіх дзяцей-бежанцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыях іншых, пераважна суседніх з Сірыяй, краін таксама не маюць доступу да атрымання адукацыі.