У Вэнэсуэле адбыўся кровапралітны інцыдэнт на мяжы з Бразіліяй
22 лютага раніцай венэсуэльскія салдаты акружылі памежны пункт у вёсцы
Кумаракапаі. Прыхільнікі апазіцыі заступілі дарогу вайсковай аўтакалёне,
пратэстуючы супраць закрыцця мяжы. Салдаты адкрылі агонь, параніўшы не
менш за 12 чалавек. Загінула 42-гадовая жанчына, піша Радыё Свабода.
![ven.jpg ven.jpg](/img/v1/images/ven.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля інцыдэнту зніклі трое салдат, паводле некаторых паведамленняў, яны былі выкрадзеныя. Карэнныя жыхары раёну, дзе размешчана паселішча Кумаракапаі, падтрымліваюць апазіцыйнага лідара Хуана Гуайдо, які абвясціў сябе прэзідэнтам — ён выступае за дастаўку замежнай гуманітарнай дапамогі, заяўляючы, што многія вэнэсуэльцы маюць патрэбу ў харчаванні і прадметах першай неабходнасіці.
Прэзідэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура загадаў закрыць мяжу з Бразыліяй, каб не дапусціць дастаўкі дапамогі, перш за ўсё з ЗША. Ён заяўляе. што гуманітарная дапамога — сродак для ўстанаўлення ў Вэнэсуэле рэжыму, выгаднага ЗША.
Нагадаем, 26 снежня легітымным прэзідэнтам краіны Гуайда прызнаў вайсковы аташэ Венэсуэлы ў Вашынгтоне палкоўнік Хасэ Луіс Сілва. Ён стаў першым высокапастаўленым вайскоўцам і дыпламатам рэспублікі, якія пайшлі на такі крок. Большая частка высокапастаўленых чыноўнікаў і вайскоўцаў захоўваюць лаяльнасьць Мадура.