У Вільні адзначылі 509-я ўгодкі бітвы пад Воршай. Фота
509 гадоў таму адбылася гістарычная бітва, у якой войска ВКЛ разграміла маскавітаў і ўзяло ў палон іхніх кіраўнікоў. У гонар гэтай даты сёння ў Вільні паўтарылі пераможнае шэсце жаўнераў.
Ад Вострай брамы да Кафедральнай плошчы прайшло шэсьце роты ганаровай варты да аркестру літоўскай арміі. Маршрут сымбалічна паўтараў шлях трыюмфальнага шэсьця вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага пасьля перамогі над расейцамі пад Воршай у 1514 годзе.
Жаўнеры пранесьлі па вуліцах Вільні і пасля ўзьнялі над Ніжнім замкам так званы дзяржаўны гістарычны сьцяг Літвы — зацьверджаны Сеймам у 2004 годзе чырвоны штандар з «Пагоняй». Пасьля шэсьця на Кафедральнай плошчы прайшоў невялічкі канцэрт вайсковага аркестру.
Фота Яўгена Ерчака