У ЗША група дэпутатаў абвясціла аб пачатку працэдуры імпічмэнту Трампа
Група прадстаўнікоў дэмакратычнай партыі ў Кангрэсе ЗША абвясціла пра пачатак працэдуры імпічмэнту прэзідэнта Дональда Трампа.
Шэсць дэмакратаў на чале з сенатарам Стывенам Коэнам апублікавалі дакумент, у якім абвінавацілі прэзідэнта ў парушэнні амерыканскай Канстытуцыі.
Аўтары ініцыятывы прыводзяць у прыклад звальненне дырэктара ФБР Джэймса Комі, а таксама ціск на суды і органы правасуддзя. Група дэмакратаў таксама залічвае прэзідэнту ў віну ўхіленне ад публікацыі сваіх падатковых дэкларацый. Зварот кангрэсмэнаў быў перададзены ў Палату прадстаўнікоў.
Канстытуцыя ЗША прадугледжвае магчымасьць імпічмэнту прэзідэнта. Для гэтага неабходна сабраць большасьць галасоў у Палаце прадстаўнікоў, а затым заручыцца падтрымкай дзьвюх трацін чальцоў Сенату.
У ліпені ў Кангрэс унеслі прапанову аб імпічмэнце, але яна не знайшла падтрымкі сярод кангрэсменаў. У якасці альтэрнатывы дэмакраты прапанавалі заснаваць незалежную камісію і даручыць ёй высветліць, ці была падчас прэзідэнцкай гонкі змова паміж камандай Трампа і Крамлём.
Паводле svaboda.org