У Будапешце прайшоў Дзень народнага гневу

Тысячы венграў выйшлі на вуліцы Будапешта ў панядзелак патрабаваць адказнасці ад урада прэм'ер-міністра Віктара Орбана. Пратэст быў названы Днём народнага гневу. Гэта ўжо чацвёрты падобны мітынг у Будапешце за апошні месяц.



stop_ussr.jpg

Больш за 10 тысяч чалавек пікетавалі будынак парламента Венгрыі вечарам 17 лістапада. Па словах удзельнікаў акцыі, пратэст накіраваны супраць дзяржаўнай карупцыі, росту падаткаў і цяперашняй знешняй палітыкі Венгрыі. Актывісты патрабуюць свабоды, празрыстасці, адказнага кіраўніцтва і прыхільнасці сапраўдным еўрапейскім каштоўнасцям.
Абвінавачванні ў карупцыі супраць урада Віктара Орбана сталі гучаць усё мацней на фоне крокаў па збліжэнні венгерскіх уладаў з Крамлём і забароны на ўезд у ЗША па абвінавачваннях у карупцыі адразу некалькім высокапастаўленым чыноўнікам, сярод якіх кіраўнік падатковага ведамства Ільдзіко Віда.
Раней тысячы дэманстрантаў у Будапешце, атакавалі будынак штаб-кватэры кіроўнай партыі Фідэс, удалося дамагчыся адмовы ўраду ад планаў па ўвядзенні падатку на інтэрнэт. Тады пратэстоўцы абвінавачвалі Орбана ў спробе ўвесці цэнзуру і назвалі венгерскага прэм'ера «пекінесам Пуціна».