У Ганконгу новая хваля пратэстаў: паліцыя арыштоўвае актывістаў

За апошнюю ноч былі арыштаваныя два чалавекі. Падчас сутычак з дэманстрантамі паліцыя ўжывала пярцовы газ.



566.jpg

Другія суткі група дэманстрантаў у Ганконгу спрабуе прарвацца на вуліцу да ўрадавага кварталу. Паводле ўдзельнікаў пратэсту, новая хваля абурэння была справакаваная відэа, апублікаваным у сераду, на які былі заснятыя супрацоўнікі паліцыі, што жорстка збіваюць безабароннага пратэстоўца. Збіты дэманстрант цяпер знаходзіцца ў шпіталі, адвакат заяўляе, што яму нанесеныя сур'ёзныя траўмы.

Паліцыя ўжо аб'явіла раследванне дадзенага інцыдэнту, на час якога паліцыянты, якія затрымлівалі пратэстоўца, адхілены ад працы. Нагадаем, пратэсты ў Ганконгу працягваюцца некалькі месяцаў, яны былі выкліканыя адмоваю кітайскіх уладаў уносіць змены ў заканадаўства для захавання кантролю за адборам кандыдатаў на выбарах кіраўніка адміністрацыі Ганконгу ў 2017 г.

Паводле замежных СМІ