У Кіеве высадзіўся дэсант падазроных рускіх «турыстаў»

Грамадская арганізацыя «Цивільна гвардія» паведамляе, што ў сталіцы Украіны заўважана значная колькасць рускіх, якія прыязджаюць невялікімі групамі па 5–8 чалавек, піша «Новы Рэгіён-Кіеў»



ijustracyjnaje_fota_ruuskija_turysty.jpg

Илюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі, атрыманай ад мясцовых жыхароў, яны базуюцца ў раёнах Лукьянаўкі, Сырца і Арсенальнай.

У Кіеў «турысты» прыбываюць грамадскім транспартам з Чарнігаўскай вобласці праз Бровары. Пры гэтым дэманструюць поўнае няведанне геаграфіі горада, не маюць пры сабе і ўкраінскай валюты.

«Цивільна гвардія» просіць усіх паведамляць аб падазроных «рускіх турыстах» у штаб Самаабароны.