У Львове з гранатамёта абстралялі дом мэра Садавога

У ноч з пятніцы на суботу, 25 ліпеня, у 23:30 па дому гарадскога галавы Львова Андрэя Садавога быў нанесены ўдар процітанкавым снарадам «Муха».



sadovy.jpg

Пра гэта паведамляе прэс-служба Львоўскага гарсавета.

Снарад трапіў у кут дома. У выніку быў пашкоджаны дах, бэлька і 4 секцыі вокнаў на трэцім паверсе. У прыватнасці, асколкамі выбітыя 3 секцыі акна пакоя дзяцей і адна секцыя калідора.

Ніхто не пацярпеў, бо на выходныя сям'я гарадскога галавы адправілася ў Карпаты. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная вытворчасць. Працягваецца следства. На месцы працуюць выбухатэхнікі і праваахоўныя органы.

censor.net.ua