У Малдове забаранілі вяшчанне «России-24»
Падстава рашэння, якое прыняла Каардынацыйная рада па тэлебачанні і радыёвяшчанні, — «дэзінфармацыя гледачоў». Перадачы гэтага расійскага канала ў Малдове нельга будзе глядзець мінімум як паўгода.

У аналітычных праграмах гэтага тэлеканалу адсутнічае аб’ектыўны погляд на шэраг падзеяў. У прыватнасьці, у рэпартажах аб украінскім канфлікце прадстаўлены толькі адзін бок
поглядаў,— заявіў чалец каардынацыйнай рады Дзіну Чакан:
«Ёсць толькі адна крыніца, мэта якой — дэзінфармаваць гледачоў. Такі тэлеканал не павінны быць у спісе каналаў, якія рэтранслюцца ў Малдове».
Маніторынг перадач правялі ў красавіку 2014 году паводле запыту дэпутата парлямэнту Малдовы ад партыі лібэралаў-рэфарматараў Ганны Гуцу.
svaboda.org