У Мюнхене распачалося піўное свята — Актоберфэст

Па традыцыі першую бочку піва на свяце заўсёды адкаркоўвае мэр горада.



october.jpg

У 2013 годзе Актоберфэст наведалі каля 6,2 мільёна чалавек. Сёлета святапачалося 20 верасня і прадоўжыцца да 5 кастрычніка. Чакаецца, што летась яго наведае таксама каля 6 мільёнаў гасцей.

Сёлетні піўны фэст у Мюнхене адкрываў новы бургамістр Дытэр Райтэр, абраны ў сакавіку 2014 года. Як і яго папярэднік Крысціян Удэ, перад выхадам на публіку Райтэр рэпетаваў з мясцовым піваварам.

Між тым, ужо за гадзіну да афіцыйнага адкрыцця свята некаторыя з намётаў, дзе разліваюць розныя гатункі нямецкага піва, былі перапоўненыя і вымушаныя былі закрыць вольны ўваход для наведвальнікаў. У выніку перад імі выстраіліся доўгія чэргі.

Летась на Актоберфэсце выпілі 6,7 мільёна літраў піва. Пры гэтым толькі 15% наведвальнікаў прыехалі на свята з-за мяжы, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.

euroradio.by