У Прыднястроўі пачаліся танкавыя вучэнні

Вучэнні па кіраванню танкамі ў складаных умовах праходзяць на тэрыторыі прыднястроўскага рэгіёну Малдовы, паведамляе www.utro.ua.



1351796767_ejercito_48_20120201_1813181470.jpg

Фота topwar.ru

Пра гэта распавялі ў Міністэрстве абароны непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі: "Ва Узброеных Сілах Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі прайшлі планавыя вучэнні па кіраванню танкамі. Для вучоны спецыяльна імітуюцца складаныя ўмовы праходжання праз эстакады і мінна-выбуховыя загароды, у тым ліку з выкарыстаннем прыбораў начнога бачання".

Некалькімі днямі раней у Прыднястроўі прайшлі вучэнні, у рамках якіх вайскоўцы навучаліся пракладцы пантонных мастоў праз Днестр. Афіцыйны Кішынёў іх пакуль ніяк гэта не пракаментаваў.