У Венецыі распачаўся традыцыйны карнавал (відэа)
Сёння — першы дзень славутага венецыянскага карнавалу.
![venecia_karnaval_2016_2.jpg venecia_karnaval_2016_2.jpg](/img/v1/news/full/venecia_karnaval_2016_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота 2016-god.com
У Венецыі пачаўся карнавал, які працягнецца 18 дзён — да Вялікага посту, адзначае euronews.com. Апошнім днём карнавалу традыцыйна з'яўляецца Тлусты аўторак, за якім надыходзіць 40-дзённы пост перад Вялікаднем.
Венецыянскі карнавал — шматдзённае касцюмаванае свята, якое з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада каналаў і палацаў і прыцягвае тысячы турыстаў.
Традыцыя правядзення венецыянскага карнавалу ўзыходзіць да XII стагоддзя, ад таго часу карнавал ладзілі штогадова, хоць да XIII—XIV стагоддзя масак не насілі. Пасля страты венецыянскай дзяржаўнасці імператар Аўстрыі ў 1797 годзе забараніў карнавал. І толькі 1979 годзе карнавальная традыцыя была адноўленая