Уцекачы не могуць выехаць з Грэцыі

Грэцыя забараніла прывозіць імігрантаў з выспаў у порт Пірэус, Македонія перакрыла мяжу.



4715c7ea_eed1_4bb0.jpg

Фота: euroislam.pl

Грэцыя пагрузілася ў хаос з-за тысячы мігрантаў, якія не могуць выехаць з гэтай краіны. Македонія перакрыла мяжу, а ўлады Грэцыі выдалі часовую забарону перавозіць уцекачоў з выспаў у порт Пірэус.

На дарогах з Афін да мяжы з Македоніяй знаходзяцца тысячы мігрантаў. Частка з іх спрабуе пешшу дабрацца да пераходнага пункту ў Ідамені, куды, з-за вельмі напружанай там сітуацыі, не даязджаюць аўтобусы. Учора грэцка-македонскую мяжу пракрочылі ледзь 150 чалавек. Сёння мяжа зачыненая, а побач чакаюць амаль 5 тысяч людзей. Запоўніліся ўсе цэнтры для ўцекачоў. Міністр нацыянальнай абароны Грэцыі паабяцаў стварыць у краіне пяць дадатковых лагераў.

Мігранты, якія прыбываюць на грэчаскія выспы, не маюць магчымасці з іх выехаць. Іх будуць прымаць на паромы, аднак паромы будуць стаяць у партах як мінімум да нядзелі.

На грэчаскія выспы кожны дзень прыбывае тры тысячы ўцекачоў.

Сёння пачынаецца аперацыя NATO ў Эгейскім моры, каб абмежаваць дзейнасць кантрабандыстаў і спыніць незаконную міграцыю паміж Турцыяй і Грэцыяй.

www.radyjo.net