Украіна: Мышы атакуюць!

Украінская аўдыторыя не магла прайсці міма незвычайнай навіны пра тое, што ў фондзе Дзяржаўнага рэзерву ў выніку аўдыту выяўлена буйная нястача збожжа (2700 вагонаў), якое, па словах інспектараў, нібыта з’елі мышы.

f679aaf9e19f0498dbdb630067d501e5.jpg


Страты ацэньваюцца ў 800 мільёнаў грыўняў (прыкладна 30 мільёнаў долараў), паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў. Такая забаўная трактоўка, натуральна, выклікала сумневы. Тым больш, што спецыялісты прадставілі некаторыя матэматычныя аспекты мышынага злачынства. Паводле іх разлікаў, «2700 вагонаў — гэта 189 тысяч тон збожжа. Мыш за дзень з’ядае тры грамы збожжа. Ну давайце лічыць, што ўкраінская мыш пражэрлівая і можа з’есці 6 грамаў. За месяц ёй спатрэбіцца 180 грамаў, гэта азначае, трэба 5 000 мышэй на тону збожжа. 5000 памножыць на 189 тон — гэта 945 мільёнаў мышэй».
Карупцыйны скандал у наяўнасці, аднак афера наўрад ці будзе мець нейкія тэктанічныя наступствы праз кволы баланс сіл унутры ўкраінскай улады. Між тым, украінскія мышы працягваюць сваю чорную справу. 7 чэрвеня стала вядома, што ў Цярнопальскім судзе таямніча знік рэчавы доказ — пакунак марыхуаны. Пракурор усю адказнасць за знікненне пераклаў на грызуноў.
Паводле ўкраінскай прэсы