Украіна. У сутыкненнях пад Радай пацярпелі тры чалавекі
У Кіеве на скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Садовай адбыліся сутыкненні актывістаў і праваахоўнікаў. Траўмаваныя два актывісты і адзін праваахоўнік.
Пра гэта паведамляе УНН.
Як адзначаецца, частка мітынгоўцаў, якая скіравалася ў Адміністрацыю прэзідэнта на вул. Банкавая, была спыненая кардонам праваахоўнікаў на скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Садовая.
Актывісты паспрабавалі прарваць кардон, але супрацоўнікі Нацыянальнай гвардыі ўжылі балончыкі з газам.
Разам з тым, частка мітынгоўцаў, што падняліся з боку Еўрапейскай плошчы, зламалі металічную сетку, якой быў агароджаны ўрадавы квартал на вул. Грушэўскага.
Каля агароджы таксама адбылася бойка пратэстоўцаў з праваахоўнікамі. Штурханіна і бойка працягваюцца, актывісты зрываюць шлемы з праваахоўнікаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін чалавек затрыманы, адзначае korrespondent.net.
Як паведаміў сведка, раненні падчас сутыкненняў атрымалі тры чалавекі. Двое актывістаў, аднаму з якіх праламалі галаву, а таксама праваахоўнік.
У той жа час, пад сценамі Вярхоўнай Рады мітынгоўцаў стала менш. Удзельнікі мітынгу пад будынкам Вярхоўнай Рады разгрупаваліся па прылеглых вуліцах у ўрадавым квартале.