Украіна ўпершыню адзначае 25 снежня як дзяржаўнае свята
У гэтым годзе ўпершыню ўкраінцы будуць святкаваць Каляды двойчы.
Сёння ва Украіне ўпершыню афіцыйна як выходны дзень адзначаецца адно з самых вялікіх святаў хрысціянскага свету — Божае Нараджэнне па грыгарыянскім календары.
З ініцыятывай адносна ўстанаўлення выхаднога дня на Каляды 25 снежня ў парламенце выступіў старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях культуры і духоўнасці Мікалай Княжыцкай. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 238 народных дэпутатаў.
Пазней прэзідэнт Пётр Парашэнка падпісаў закон, які ўсталёўвае афіцыйны святочны і нерабочы дзень 25 снежня.
Паводле korrespondent.net