Галоўная ў свеце калядная песня аказалася не каляднай
Класічная калядная песенька "Jingle Bells", якая стала папулярнай ва ўсім свеце, першапачаткова была напісана не для Калядаў, а для іншага свята.

Як піша брытанская газета “The Mirror”, песню да Дня Падзякі напісаў у 1857 годзе Джэймс Пьерпонт, і тады аўтар назваў яе "One Horse Open Sleigh".
У калядную песню "Jingle Bells" ператварылася пазней і, верагодна, з-за таго, што ў ёй згадваюцца зімовыя забавы і свавольствы, у тым ліку санкі.
Пры гэтым ёсць дзве версіі таго, для чаго прызначалася гэтая песня: адны лічаць, што яе меркавалася выконваць на школьных вечарах, іншыя ўказваюць на непрыстойныя намёкі, якія змяшчаюцца ў "Jingle Bells", і кажуць, што выконвалі яе падчас гулянак.
Паводле telegraf.by