Вецер паваліў навагоднія елкі на Гомельшчыне (Фотафакт)
У розных кутках Гомельшчыны ад моцнага ветру падалі навагоднія елкі.

На плошчы ў Калінкавічах
Пра зусім не
святочныя здарэнні паведамляюць “Сильные Новости” са спасылкай на інфармацыю,
дасланую чытачамі.
Непрыемны інцыдэнт адбыўся на плошчы ў Калінкавічах 24 снежня прыкладна ў 13.30. Паводле папярэдніх дадзеных, ніхто не пацярпеў.

Паваленая елка ў Акцябрскім,
Аднак гэты выпадак не быў адзінкавы. Пра аналагічную сітуацыю рэдакцыі «Сильных Новостей» распавёў Віктар Кісялёў: у яго кадр патрапіла елка ў Акцябрскім, якую паваліў моцны вецер..
Паводле gomel.today