Украіна забараніла шэраг расійскіх аплатных сістэм

Паводле ўказу Парашэнкі ўводзіцца забарона на ажыццяўленне дзейнасці ва Украіне шэрагу расійскіх аплатных сістэм —  «Залатая Карона», «Калібры» і іншыя.

Фота: Корреспондент.net

Фота: Корреспондент.net


Украіна забараніла на сваёй тэрыторыі дзейнасць шэрагу расійскіх аплатных сістэм. Пра гэта сведчыць ўказ прэзідэнта Пятра Парашэнкі, падпісаны 17 кастрычніка, паведамляе Корреспондент.net.
Аднак тады яшчэ не былі апублікаваныя адпаведныя дапаўненні да дакумента.У прыватнасці, указам уводзіцца забарона на ажыццяўленне дзейнасці ва Украіне плацежных сістэм “Залатая Карона”, “Калібры” (раней — “Бліц”), “Міжнародныя грашовыя пераводы”, “Лидер”, “Юнистрим”, Anelik і Blizko.