Украінскі капелан наведаў у шпіталі параненага беларускага дабраахвотніка
Украінскі вайсковы капелан, святар Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату Дзмітрый Паваротны наведаў у шпіталі параненага беларускага дабраахвотніка Аляксандра Малчанава.
“Добразычлівы, усмешлівы хлопец атрымаў параненне, але ўжо будуе планы на будучыню”, — адзначыў святар у Facebook.
Аляксандр Малчанаў нарадзіўся ў 1988 годзе ў Барысаве. Удзельнічаў у моладзевым апазіцыйным руху “Зубр”. У 2011 годзе асуджаны на тры гады зняволення за тое, што падчас Плошчы-2010 сарваў сцяг з будынку КДБ, але неўзабаве вызвалены. У 2012 годзе зноў асуджаны за знявагу дзяржаўных сімвалаў на 1,5 гады зняволення. З пачаткам расійскай агрэсіі ва Украіне далучыўся да Узброеных сілаў Украіны. У жніўня 2018 года быў паранены ў баях з сепаратыстамі пад Светладарскам.
krynica.info