Украінскую журналістку не пусцілі ў Беларусь

Журналістку выдання «Украінская праўда» Аксану Каваленка не пусцілі ў Беларусь. Ёй забаранілі ўезд у краіну без тлумачэння прычын.

f68f2a1_ksu2.jpg


Пра гэта паведаміла сама Каваленка, піша "Украінская праўда".
"Сёння ноччу на пункце пропуску Церуха беларускія памежнікі знялі мяне з цягніка Кіеў-Мінск і паведамілі, што мне забаронены ўезд у Беларусь", — сказала журналіст.
Паводле яе слоў, памежнікі адмовіліся патлумачыць прычыну забароны. Аднак сама Каваленка змагла ўбачыць на маніторы, што ініцыятарам забароны з'яўляецца РФ.
"І як мне паведаміў беларускі памежнік, паколькі Расія і Беларусь з'яўляюцца "саюзнымі дзяржавамі", то мне забаронены ўезд як у РФ, так і ў Беларусь".
"Памежнікі вывялі мяне з купэ, апыталі мяне пра мэту майго падарожжа, калі я апошні раз была ў РФ і Беларусі, на нешта сфатаграфавалі мяне, пры гэтым спаслаўшыся на нейкі загад, які не змаглі паказаць. А потым знялі мяне з цягніка і праз нейкі час пасадзілі на цягнік, які рухаўся ў Кіеў", — распавяла Каваленка. Ніякіх дакументаў пра забарону ўезду і тэрміне яго дзеяння журналісту не далі, а толькі паставілі адпаведны штамп у пашпарце.  

a441eb4_kovalenko_pasport.jpg

"У Мінску праходзяць перамовы паміж Украінай і РФ па Данбасу, таму дзіўна, чаму Беларусь як краіна — нібыта міратворац, забараняе ўезд украінскім журналістам. Таму што я ўпэўненая, што ўезд у РФ і ў Беларусь мне забаронены менавіта з-за журналісцкай дзейнасці", — адзначыла Каваленка.
Разам з тым, першы віцэ-спікер Ірына Герашчанка ў каментары пад постам Каваленкі ў Facebook паведаміла, што пасольства Украіны ў Беларусі рыхтуе ноту аб забароне ўезду журналіста.
У маі мінулага года адзін з сайтаў баевікоў ОРДЛО апублікаваў спіс украінскіх і замежных журналістаў з іх кантактнымі дадзенымі, якія былі акрэдытаваныя ў зоне АТА ў пачатку канфлікту. У спісе было больш за 1900 прозвішчаў журналістаў. Гэта супрацоўнікі вядучых тэлеканалаў, інтэрнэт-выданняў, газет, часопісаў, мясцовых каналаў і мясцовых выданняў, у тым ліку журналістка УП Аксана Каваленка.