У Італіі арыштавалі ўкраінскага вайскоўца, звінаваціўшы ў гібелі журналіста на Данбасе
Генеральная пракуратура Украіны здзіўленая арыштам у Італіі ўкраінскага жаўнера Віталя Марківа, якога падазраюць у забойстве фотарэпарцёра Андэа Ракеллі недалёк ад Славянска ў траўні 2014 году.
![Пашпарт забітага пад Славянскам Андрэа Ракеллі Пашпарт забітага пад Славянскам Андрэа Ракеллі](/img/v1/images/c7b4812ec55aeb70c0d6fc60d74fbea0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пашпарт забітага пад Славянскам Андрэа Ракеллі
Аб гэтым у фэйсбуку напісаў намеснік галоўнага пракурора Украіны Яўген Енін. Ён таксама нагадаў, што ўкраінскімі праваахоўнікамі раследуецца крымінальная справа па факце гібелі грамадзяніна Італіі Андрэа Ракеллі ды яго расійскага напарніка Андрэя Міронава.
Генпракуратура Украіны ўжо звярнулася да ўладаў Італіі з патрабаваннем прадставіць грунтоўныя доказы віны Марківа альбо вызваліць яго.
![38121f42e92e7dab8aafbbdc630b9ae1.jpg 38121f42e92e7dab8aafbbdc630b9ae1.jpg](/img/v1/images/38121f42e92e7dab8aafbbdc630b9ae1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Міронаў і Андрэа Ракеллі, адно з апошніх прыжыццёвых фота
Як вядома, Ракеллі загінуў увечары 24 траўня 2014 году ў Аўдзееўцы, што непадалёк ад Славянску. Разам з ім у выніку мінамётнага абстрэлу загінуў ягоны перакладчык, вядомы расійскі дысідэнт і праваабаронца Андрэй Міронаў.
Нагадаем, што толькі ў 2014 годзе Міжнародная федэрацыя журналістаў зафіксавала гібель 8 супрацоўнікаў СМІ ва Украіне.
.
Паводле Еспресо TV