Сям'я расіян пешшу ішла ва Украіну каб папрасіць прытулку
Памежнікам грамадзяне РФ распавялі, што іх пераследуе ўлада.
![Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com](/img/v1/images/travel_1934330_1280.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com
У нядзелю, 2 ліпеня, на пункце пропуску на мяжы з Расійскай Федэрацыяй сям'я з маленькім дзіцем папрасіла статус бежанцаў ва Украіне. Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на паведамленне Дзяржпагранслужбы Украіны ў Facebook.
"Пры гэтым яны прыбылі з суседняй краіны пешшу з маленькім дзіцем", — распавялі памежнікі.
Расіяне ішлі пешшу прама да мяжы з Украінай. Прыбыўшы да мяжы, 32-гадовы мужчына і 33-гадовая жанчына паведамілі, што трапілі пад пераслед пасля выказвання мужчыны аб змене ўлады ў Расіі. За гэта ён быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
"Пасля афармлення адпаведных дакументаў сям'ю расіян накіравалі ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны", — сказана ў паведамленні.