Улады Вялікабрытаніі назвалі імёны двух расіян, абвінавачаных у атручванні Скрыпалёў
Абвінавачанні па справе аб атручванні былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі прад'яўленыя грамадзянам Расіі Аляксандру Пятрову і Руслану Башыраву. Пра гэта паведаміла брытанская пракуратура.

twitter.com/BBCDanielS/status/1037279731450826752/photo/1
Абвінавачаныя, паведаміў карэспандэнт BBC News Дэніэл Сэнфард, былі зняты камерамі назірання на вуліцы ў Солсберы непасрэдна перад тым, як быў здзейснены замах на Скрыпалёў.
Пятроў і Башыраў прыбылі ў Вялікабрытанію 2 сакавіка, а 4 сакавіка — неўзабаве пасля таго, як былі атручаны Скрыпалі, пакінулі краіну.
Праваахоўныя органы Вялікабрытаніі лічаць, што Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў — не сапраўдныя імёны абвінавачаных у атручванні Скрыпалёў, цытуе брыфінг Люк Хардзінг з The Guardian. Аднак расійскія пашпарты, якія выкарыстоўвалі гэтыя людзі, былі сапраўднымі.
Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі выяўленыя ў англійскім Солсберы з сімптомамі атручвання 4 сакавіка. Улады Вялікабрытанія аб'явілі, што Скрыпалёў атруцілі рэчывам «Навічок», распрацаваным у Расіі. Масква якую-небудзь сувязь з замахам на Скрыпалёў катэгарычна адмаўляе.
Паводле meduza.io