Узброены напад на прыёмную ФСБ у Хабараўску
Узброены мужчына ўварваўся ў будынак прыёмнай Упраўлення ФСБ па Хабараўскім краі і застрэліў двух чалавек, паведамляе цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі.

Фота NIKITA PIKALEV
Паводле ведамства, інцыдэнт адбыўся 21 красавіка ў 17:02 па мясцовым часе (09:02 па Маскве).
Узброены мужчына ўвайшоў у памяшканне і, "не перасякаючы ўсталяваную зону тэхнічнага кантролю, пачаў страляць па людзях, што знаходзіліся ў прыёмнай".
"Загінуў супрацоўнік ФСБ Расіі і адзін з двух наведвальнікаў — грамадзян краін СНД, другі паранены. Нападнік знішчаны", — паведаміла прэс-служба ФСБ.
Высветліліся, што нападнік — гэта жыхар Хабараўскага краю А.В. Конеў 1999 года нараджэння. "Маюцца дадзеныя пра яго прыналежнасць да неанацысцкай групы", — паведамілі ў прэс-службе ФСБ.

Фота Алякcандр Янышаў, VK #
"Я знаходзіўся літаральна праз дарогу ў будынку, — распавёў Рускай службе ВВС відавочца падзеі Мікіта Пікалеў. — Калі б быў выбух, мы б сапраўды пачулі. Ніякіх бачных пашкоджанняў ля будынка таксама няма. Пачалося ўсё ў 17:02, пачулі вельмі вялікую колькасць сірэн", — паведаміў ён.

Па словах відавочцы, цяпер цалкам ачэплены дзве бліжэйшыя вуліцы, на месцы здарэння шмат пажарных машын, працуе кіналагічная служба. Карэспандэнт ТАСС паведаміў з месца падзеі, што вуліца Валачаеўская, на якой размешчана будынак упраўлення ФСБ у Хабараўску, ачэпленая. У будынках побач з ФСБ — а гэта некалькі крам, офісы банкаўскіх аддзяленняў, цырульні — прыпыненая праца. Наведвальнікі і персанал эвакуіраваны за перыметр ачаплення.