Ва Украіне аднаўляецца прызыў на тэрміновую службу, працягласць — 1,5 года

Сакратар СНБА Украіны Аляксандр Турчынаў заяўляе, што з 2015 года ва Украіне аднаўляецца прызыў на тэрміновую ваенную службу.  



599948_w_3001.jpg

Ва Украіне аднаўляецца прызыў на тэрміновую службу. Фота: uapc.org.ua

"З наступнага года мы аднаўляем прызыў на тэрміновую ваенную службу. У той жа час, мы не можам ва ўмовах вядзення, фактычна, вайны, абмежавацца толькі годам службы. Гэтага недастаткова. Нашы грамадзяне будуць прызывацца на паўтара года", — сказаў ён пасля пасяджэння СНБА ў суботу ў Кіеве.

Турчынаў паведаміў, што для грамадзян з вышэйшай адукацыяй тэрмін тэрміновай службы складзе 1 год.

Ён таксама распавёў, што прызывацца будуць грамадзяне ва ўзросце 20–27 гадоў.

gazeta.ua