Венецыя зноў тоне: шкоду ацэньваюць у мільярд еўра
Паводка ў Венецыі руйнуе помнікі архітэктуры, турысты масава адмяняюць бронь у гатэлях.
У Венецыі ў нядзелю, 17 лістапада, пасля двух прыліваў вада зноў паднялася да 1 метра 50 сантыметраў. Паводле інфармацыі мэра горада Луіджы Бруньяра, паводка абышлася Венецыі ў мільярд еўра.
17 лістапада ніводны банкамат у Венецыі не працаваў. Вядомыя на ўвесь свет помнікі архітэктуры сур'ёзна пашкоджаныя, сярод іх — больш за 50 цэркваў.
Залітыя вадой гасцініцы пачынаюць сур'ёзна хвалявацца з-за масавай адменай броні турыстамі з усяго свету.
Нагадаем, 13 лістапада ўзровень вады ў Венецыі падняўся да крытычнай адзнакі, што стала другім значэннем за ўсю гісторыю назіранняў. Вада дасягнула гістарычнай пазнакі ў 1 метр 87 сантыметраў. Больш было толькі аднойчы — 4 лістапада 1966 года, калі вада дасягнула 1 метра 94 сантыметраў.
У мінулы чацвер, 14 лістапада, пасля таго, больш за 80% горада было затоплена, прэм'ер-міністр Джузэпэ Контэ абвясціў надзвычайнае становішча і вылучыў з бюджэту 20 мільёнаў еўра на "самыя тэрміновыя патрэбы".
Ратаваць даводзіцца не толькі будынкі, але і дзясяткі затопленых лодак, гандол і катэраў. Чальцы выратавальнай каманды Венецыі набываюць новыя навыкі: як праплысці на патрульным катэры пад мастамі, якія раптам зрабіліся нізкімі, і не захраснуць.
Сярод прычын наймацнейшай з 1960-х гадоў паводкі ў сталіцы правінцыі Венета называюць карупцыя мясцовых чыноўнікаў, а не толькі кліматычныя змены. Кажуць, што Венецыя ўжо да 2028 годзе можа стаць непрыдатнай для жыцця.
Паводле korrespondent.net