Венесуэла. Апазіцыя сабрала амаль 2 млн подпісаў за адстаўку прэзідэнта

Апазіцыя ў Венесуэле дамагаецца правядзення рэферэндуму аб адхіленні ад улады прэзідэнта, паведамляе www.dw.com.

Прадастаўленыя апазіцыяй скрынкі з подпісамі

Прадастаўленыя апазіцыяй скрынкі з подпісамі


У сувязі з крызісам у Венесуэле дзейнічае надзвычайнае эканамічнае становішча.
Апазіцыя ў Венесуэле перадала мясцовай Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) 1,85 мільёна подпісаў для правядзення рэферэндуму, па выніках якога можа быць прынята рашэнне аб імпічменце прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура. Пра гэта паведаміла кааліцыя апазіцыйных партый "Блок дэмакратычнага адзінства".
Паводле яе падлікаў, гэта колькасць подпісаў больш чым у дзевяць разоў перавышае неабходную для таго, каб ініцыяваць працэс арганізацыі рэферэндуму. Выканаўчы сакратар "Блоку дэмакратычнага адзінства" Хесус Тарэальба паведаміў 2 мая ў сетцы мікраблогаў Twitter, што 80 каробак з падпісанымі зваротамі дастаўлены ў ЦВК.