Венгрыя пабудавала частку сцяны на мяжы з Сербіяй

Венгрыя завяршыла будаўніцтва першага ўчастка пагранічнага бар'ера, які павінен стрымаць прыток у краіну нелегальных мігрантаў, паведамляе www.bbc.com.



76_tn.jpg

Па плане, бар'ер, які дасягае чатырох метраў у вышыню, будзе ўсталяваны на ўсім працягу венгерска-сербскай мяжы і, па словах міністра абароны Венгрыі, яго будаўніцтва павінна быць завершана да лістапада.

Міністр унутраных спраў краіны Шандар Пінтэр распавёў, што часткі бар'ера збіралі зняволеныя венгерскіх турмаў.

Улады краіны таксама абяцалі зрабіць незаконнае пранікненне ў краіну крымінальна каральным.

У цяперашні час Венгрыя перажывае найбольшых прыток бежанцаў сярод усіх краін Еўрасаюза: штодня ў краіну прыбывае больш за 1000 нелегальных мігрантаў, у асноўным з Сірыі, Ірака і Афганістана. Большасць з іх на працягу некалькіх дзён з'язджаюць у больш багатыя краіны ЕС — Нямеччыну ці Аўстрыю, не дачакаўшыся рашэння наконт іх прашэнняў аб прытулку.