Выбух прагрымеў на рынку ў Багдадзе, 12 загінулых, паўсотні параненыя
12 чалавек загінулі, 50 атрымалі раненні ў выніку выбуху ва ўсходняй частцы Багдаду, паведамляюць у нядзелю заходнія СМІ.
Адзначаецца, што выбухнуў замінаваны аўтамабіль на агароднінным базары ў раёне, населеным пераважна шыітамі.
У міністэрстве ўнутраных спраў Ірака паведамілі, што паліцэйскі заўважыў падазроны аўтамабіль і адкрыў агонь, але не змог спыніць зламысніка, які падарваў машыну.
Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за выбух у Багдадзе.
31 снежня ў сталіцы Ірака ў выніку выбуху двух бомбаў загінулі 28 чалавек, 54 атрымалі раненні. Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» (ІГ, забароненая ў шэрагу краін) узяла на сябе адказнасць за гэтыя выбухі.
Паводле interfax.by