За вулічныя прыбіральні ў Літве будуць штрафаваць
Літва да 2022 года намераная ажыццявіць дырэктыву аб стокавых
водах у гарадах. Еўракамісія ўжо пачынае працэс фіксацыі парушэнняў за
тое, што недастатковая колькасць жыхароў краіны падключаныя да
цэнтральнай каналізацыі і вадапроваду.
"Пакуль не забяспечанае выкананне ўстановак дырэктывы, пагражаюць штрафы" — сказала прадстаўніца Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Юдыта Вайшнорэнэ.
Яна ўказала, што 2 мая 2019 года уступіў у сілу закон аб пастаўках вады і стокавых водах.
"Па законе, муніцыпалітэты да сакавіка 2021 года мусяць змяніць планы пашырэння інфраструктры вадапроваду і цэнтральнай каналізацыі, усталяваць межы агламеракцыі. Пасля гэтага ў межах агламерацыі не менш за 98% жыхароў мусяць быць падключаныя да цэнтральнай каналізацыі, а астатнія - карыстацца якаснымі мясцовымі ачыстнымі сістэмамі", — заявіла спецыялістка.
Паводле budzma.by