Захопленаму ў Беларусі ўкраінцу Грыбу працягнулі арышт да сакавіка
Актывіст Павел Грыб, выкрадзены расійскімі спецслужбамі з тэрыторыі Беларусі, застанецца пад арыштам як мінімум да 4 сакавіка 2018 года.
Аб рашэнні краснадарскага суда бацька хлопца паведаміў у інтэрв'ю HromadskeTV.
«Працягнулі на два месяца. Не прынялі ніякіх довадаў» — заявіў Ігар Грыб, сын якога са жніўня знаходзіцца ў расійскім следчым ізалятары пасля выкрадання на тэрыторыі Беларусі. Хлопца абвінавачваюць у тэрарызме.
Раней стала вядома, што ўкраінскія консулы падчас наведвання зняволенага не змаглі перадаць яму неабходныя лекі.
Міністэрства замежных спраў Украіны ў чарговы раз запатрабавала ад Расіі даць дазвол на абследванне стану здароўя затрыманага ўкраінскімі медыкамі.
Напярэдадні сястра зняволенага звярнулася з адкрытым лістом да Рады Еўропы:
У сераду, 13 снежня, стала вядома, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі часова прыпыніла праверку абставін знікнення Паўла Грыба з тэрыторыі краіны. Паводле прадстаўніка МУС Канстанціна Шалькевіча, беларускі бок чакае адказу на звароты, накіраваныя ў адпаведныя органы Расійскай Федэрацыі. Да атрымання адказаў праверка прыпынена, канчатковага рашэння па яе выніках не прынята.
Паводле матэрыялаў rbc.ua, hromadske.ua, «Радыё Свабода»