Замежныя СМІ пра Беларусь: 4-9 верасня
Гэта (фільмы “Хросны Бацька) усё ад бяссілля. Пуцін не можа разабрацца з Лукашэнкам, рэжым якога ён карміў доўгія гады. Што нядзіўна, паколькі беларускі
“Бацька выкарыстаў атрыманыя ад Расіі грошы на ўмацаванне ўласнай улады, рэпрэсіўнага апарату і знішчаў апазіцыю. Ён забяспечыў сабе абсалютную ўладу, і зараз яго скалупнуць
немагчыма. Таму Пуцін і шалее.
“Республика (Казахстан)
Гэта (фільмы “Хросны Бацька) усё ад бяссілля. Пуцін не можа разабрацца з Лукашэнкам, рэжым якога ён карміў доўгія гады. Што нядзіўна, паколькі беларускі
“Бацька выкарыстаў атрыманыя ад Расіі грошы на ўмацаванне ўласнай улады, рэпрэсіўнага апарату і знішчаў апазіцыю. Ён забяспечыў сабе абсалютную ўладу, і зараз яго скалупнуць
немагчыма. Таму Пуцін і шалее.
“Республика (Казахстан)
Інтэрнэт-сайт Бебеніна на працягу многіх гадоў быў платформай для дэмакратычнага руху ў Беларусі. Незалежным журналістам ужо даўно пагражае небяспека, хоць арганізацыя “Рэпарцёры без
межаў летась прыйшла да высновы, што сітуацыя ў гэтай галіне “трошкі палепшылася пасля таго, як стаў больш інтэнсіўным дыялог з Еўрасаюзам. Расія, паводле праведзенага
гэтай арганізацыяй даследавання, упершыню нават апынулася ніжэй Беларусі. Аднак пахваліцца гэтым Мінск у любым выпадку не можа. Справа ў тым, што гэта краіна займае ўсяго толькі 151-е месца ў свеце,
і эксперты арганізацыі “Рэпарцёры без межаў не бяруцца сцвярджаць, “ці захаваецца выяўленая тэндэнцыя. Смерць Алега Бебеніна можа толькі ўзмацніць іх
сумневы.
“Sueddeutsche Zeitung (Германія)
Рызыкну выказаць здагадку, што кактэйлі Молатава ў адрас расійскага пасольства сталі толькі першай акцыяй тых радыкальна настроеных прыхільнікаў цяперашняй улады, якія выступаюць за падаўжэнне
паўнамоцтваў цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Яны робяць стаўку не на правядзення выбараў, якія хоць і будуць у канчатковым выніку прайграныя, але пакідаюць хоць нейкую магчымасць афіцыйнаму Мінску
“захаваць твар, а на ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча. Разам з тым, зразумела, што гэта толькі размінка перад боем. Тыя сілы, якія стаяць за нападам на расійскае
пасольства, разумеюць, што для таго, каб і далей дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, і тым самым вымусіць улады ўвесці надзвычайнае становішча, будуць патрэбныя дадатковыя акцыі. Пры тым яны павінны
будуць ісці па нарастаючай.
“Regnum (Расія)
Адносіны паміж Мінскам і Масквой няўхільна пагаршаюцца з тых часоў, як Уладзімір Пуцін вырашыў адмовіцца ад льготных тарыфаў на расійскія нафту і газ для Беларусі. Аж да 2007 года Мінск набываў нафту
па танных коштах, і частку яе перапрацоўваў для далейшага перапродажу на еўрапейскім рынку. Гэта залатое дно дазволіла Лукашэнку адмовіцца ад рызыкоўных эканамічных рэформаў і адначасова забяспечыць
сабе палітычнае даўгалецце. Зараз, калі былыя расійскія саюзнікі ўзялі яго за горла, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на будучы год, становішча ў Лукашэнкі вельмі няпростае. Ён шукае
новых партнёраў, купляе нафту ў Венесуэлы і заяўляе пра імкненне нармалізаваць адносіны з ЕС і нават з Амерыкай, якая прысвоіла яму тытул “апошняга дыктатара Еўропы.
“Le Figaro (Францыя)